Знайсці
24.11.2021 / 15:29

У КДБ засталося менш за месяц, каб перадаць справу Эдуарда Бабарыкі ў пракуратуру

Эдуард Бабарыка быў затрыманы разам з бацькам 18 чэрвеня 2020 года. І калі Віктар Бабарыка ўжо асуджаны і адбывае пакаранне ў калоніі, то Эдуард усё яшчэ ўтрымліваецца ў СІЗА. Па законе, ён можа быць пад вартай да суда максімум 18 месяцаў, якія заканчваюцца 18 снежня, гэта крайні тэрмін, калі следства павінна перадаць справу пракурору для накіравання ў суд. 

Павялічыць

Фота: сацыяльныя сеткі

Эдуард Бабарыка быў затрыманы разам з бацькам, калі накіроўваўся ў ЦВК для падачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР «праводзіліся вучэнні». У гэты ж дзень Эдуард Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА, следства вяло КДБ.

21 чэрвеня 2020 года Эдуарду Бабарыку было прад'яўленае абвінавачванне ва ўхіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК — ад 3 да 7 гадоў зняволення згодна папярэдняй рэдакцыі кодэкса, якая дзейнічала на той момант).

12 кастрычніка 2021 года тром фігурантам справы змянілі меру ўтрымання — яны выйшлі на свабоду. Гаворка ідзе пра калег і сяброў Віктара Бабарыкі: Святлану Купрэеву, Дзмітрыя Караку, Дзмітрыя Жардзецкага. Яны адмаўляюцца каментаваць абставіны справы і свайго вызвалення.

Па гэтай жа справе праходзіў і сам Віктар Бабарыка, які па першай справе ўжо адбывае тэрмін у калоніі. Пад вартай застаецца яго сын Эдуард, адваката якога нядаўна пазбавілі ліцэнзіі. Вядома, што актыўных следчых дзеянняў усе гэтыя месяцы не праводзілася, большасць часу вязні былі проста ізаляваныя ад родных і грамадства.

Эдуарда Бабарыку абвінавачваюць у цяжкім злачынстве. У такім выпадку, па законе, утрымліваць пад вартай могуць да 18 месяцаў (арт. 127 КПК), гэты тэрмін хутка скончыцца. Пасля справу павінны ці перадаць пракурору для накіравання ў суд, ці змяніць меру ўтрымання Эдуарду на тую, якая не будзе звязаная з абмежаваннем свабоды. 

На працэсе па першай справе Віктар Бабарыка казаў, што яго сына пераследуюць праз тое, што бацька вырашыў балатавацца ў прэзідэнты. Пытанне, ці павінны дзеці адказваць за дзеянні бацькоў, уздымалася на сустрэчы Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ. Па словах відавочцаў, Сяргей Ціханоўскі заявіў Лукашэнку, што яго дзеці будуць расплачвацца за ўчынкі бацькі.

Лукашэнка ў адказ запярэчыў, што сын за бацьку не адказвае. Усе прысутныя паглядзелі ў бок Эдуарда Бабарыкі, пачуўся смех. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30