Знайсці
24.11.2021 / 14:12РусŁacБел

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ер-міністрам Швецыі

Парламент Швецыі зацвердзіў Магдалену Андэрсан першай жанчынай — прэм'ер-міністрам краіны. Яна заменіць на пасадзе лідара левацэнтрысцкіх сацыял-дэмакратаў Стэфана Ловена.

fsweden.se

Швецыя — адзіная скандынаўская краіна, якая ніколі раней не выбірала жанчыну нацыянальным лідарам, піша Бі-бі-сі.

З 349 дэпутатаў рыксдага, шведскага парламента, 174 прагаласавалі супраць яе. Але акрамя 117 дэпутатаў, якія падтрымалі спадарыню Андэрсан, яшчэ 57 устрымаліся. Таму яе ўсё роўна абралі, паколькі, паводле шведскага заканадаўства, дастаткова, каб супраць не прагаласавала большасць.

Абранне Андэрсан адбылося пасля 11-гадзіннага пагаднення з апазіцыйнай левай партыяй у абмен на павышэнне пенсій для многіх шведаў.

Былая чэмпіёнка па плаванні сярод юніёраў з універсітэцкага горада Упсала, яна пачала сваю палітычную кар'еру ў 1996 годзе як палітычная дарадца прэм'ер-міністра Ханса Ёрана Персана.

За яе плячыма — ступень магістра эканомікі, пасада генеральнага дырэктара ў Шведскім дзяржаўным падатковым кіраванні, а з 2014 года — пасада міністра фінансаў Швецыі.

З самага пачатку новы прэм'ер сутыкнецца з няпростай сітуацыяй, бо апазіцыйныя правыя партыі кажуць, што яны не падтрымаюць урадавы праект бюджэту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930