Знайсці
24.11.2021 / 12:54РусŁacБел

Лётчыкам Андрэю Нічыпорчыку і Мікіту Куканенку пасмяротна прысвоенае званне «Герой Беларусі»

Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе Мінабароны.

Месца гібелі экіпажу

Камандзір і лётчык вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл удастоены гэтага высокага звання за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага доўгу, гаворыцца ў паведамленні.

19 мая ў небе над Баранавічамі падчас трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. У складзе экіпажа былі маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка, якія адвялі самалёт ад жылых дамоў.

Кіраўнік палётаў не менш за 10 разоў у эфір сказаў: «Катапультуйся!» Апублікаваныя першыя звесткі самапісцаў Як-130

Расказваем пра лётчыкаў Нічыпорчыка і Куканенку, якія загінулі ў Баранавічах

СК: Cамалёт у Баранавічах пацярпеў крушэнне з-за адмовы сістэмы кіравання

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930