Знайсці
24.11.2021 / 11:40РусŁacБел

На могілках у падляшскіх Багоніках пахавалі заўчасна народжанае немаўля, што памерла ля мяжы з Беларуссю

На мусульманскіх могілках у падляскай вёсцы Багонікі пахавалі ўжо чацвёртага чалавека, які памёр ля мяжы. Яго хацелі назваць Халікары.

Дзіця нарадзілася заўчасна, на 26-27 тыдні.Яго маці знаходзіцца ў цяжкім стане ў адным са шпіталяў Падляшша, піша OKO.press. Бацька і пяцёра іншых дзяцей знаходзяцца ў лагеры для замежнікаў.

Мігрантаў хаваюць на мусульманскіх могілках у Багоніках непадалёк ад беларускай мяжы.

«Гэта мусульманскія могілкі, і гэтыя могілкі зьяўляюцца месцам спачыну ўсіх мусульман з усяго сьвету, незалежна ад таго, выхадцы з Емена, Судана ці нашыя татары — няважна, хто, важна, што гэта мусульмане — тады мы бяромся за такі абавязак. У прыватнасці я, як кіраўнік мусульманскай рэлігійнай грамады ў Багоніках, займаюся рэлігійнымі пытаннямі, а потым выконваю гэтую рытуальную частку», — тлумачыў раней імам Аляксандр Алі Базарэвіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930