Знайсці
24.11.2021 / 09:51РусŁacБел

131 чалавек пацярпеў за тыдзень ад галалёду і холаду

Больш за ўсё пацярпелых на Гродзеншчыне — 57, 54 з якіх пацярпелі ад галалёдзіцы. 17 чалавек давялося шпіталізаваць. Такія лічбы прыводзіць Мінздароўя.

У Мінску 26 чалавек пацярпелі, траім спатрэбілася шпіталізацыя.

20 чалавек звярнуліся па дапамогу ў Віцебскай вобласці (у большасці выпадкаў гэта галалёдныя траўмы), 22 — у Мінскай вобласці, 3 — у Гомельскай. У Магілёўскай вобласці ў бальніцу трапілі 2 пацыенты з халадовай траўмай. Адзін такі пацыент шпіталізаваны ў Брэсцкай вобласці.

Медыкі папярэджваюць, што падчас галалёду асабліва небяспечнымі могуць быць прыступкі пад'ездаў і падземных пераходаў, прыпынкі грамадскага транспарту і дзіцячыя горкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930