Знайсці
23.11.2021 / 21:56РусŁacБел

Дырэктара Коласаўскага тэатра ў Віцебску звальняюць за фразу «Жыве Фландрыя!»

У Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Якуба Коласа з 1 снежня звальняюць дырэктара Аляксандра Старых, як паведамляе тэлеграм-канал vitebsk_info.

Чыноўнікам ад культуры не спадабаўся спектакль «Ціль», у якім гучала фраза «Жыве Фландрыя!». 

21 лістапада адбыўся прэм'ерны паказ, на якім прысутнічалі міністр культуры Анатоль Маркевіч, прадстаўніца Міністэрства Ірына Дрыга, а таксама кіраўніцтва Віцебскай вобласці. П'есу стварыў драматург Рыгор Горын па матывах рамана «Ціль Уленшпігель».

Пасля заканчэння прэм'ернага спектакля чыноўнікі выступілі з прамовамі і ўручылі акцёрам і супрацоўнікам узнагароды ў гонар 95-годдзя тэатра. Аднак пазней «Ціль» быў зняты з рэпертуару.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930