Знайсці
23.11.2021 / 20:51РусŁacБел

«Можа запалаць так, што мільёны ўкраінцаў пабягуць шукаць прытулак». Расійскія сілавікі працягваюць запалохваць Украіну

Сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў у інтэрв'ю расійскаму пракрамлёўскаму выданню «Аргументы і факты» заявіў, што «ва Украіне можа запалаць» так, што мільёны ўкраінцаў вымушаныя будуць бегчы за мяжу.

«Устанавіўшы свой пратэктарат ва Украіне, Захад разбурыў эканоміку гэтай краіны, давёў грамадства да бяспраўя, а асобныя пласты насельніцтва да галечы. У любы момант ва Украіне можа запалаць так, што мільёны ўкраінцаў пабягуць шукаць прытулак у іншых краінах», — сказаў ён.

Патрушава лічаць адным з найбольш уплывовых чыноўнікаў Крамля.

Нагадаем, нядаўна расійская разведка назвала сітуацыю ў Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008 годзе.

Паведамленні аб тым, што Расія нарошчвае вайсковыя сілы на мяжы з Украінай, пачалі з'яўляцца ў СМІ ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, у прыватнасці, пра гэта пісалі The Washington Post і Politico.

Пазней Bloomberg і The New York Times са спасылкай на крыніцы напісалі, што ЕС атрымаў ад ЗША папярэджанне аб магчымым ўварванні Расіі ва Украіну. На думку амерыканскіх разведчыкаў, імавернасць гэтага ўзрастае па меры наступу халадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930