Знайсці
23.11.2021 / 19:50РусŁacБел

«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева

У інтэрнэце з'явіўся запіс размовы, якая, як сцвярджаецца, была зробленая 10 верасня 2020 года. На запісе чалавек з голасам, падобным да голасу на той момант міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, гаворыць са сваім падначаленым. Начальнік на запісе дае ўказанне свайму падначаленаму, што трэба тэрмінова знайсці міліцыянераў, пацярпелых падчас разгону акцый пратэсту.

«Глядзі, тэрмінова трэба знайсці тых, хто пацярпеў у выніку дзеянняў на масавых беспарадках, я маю на ўвазе нашых міліцыянераў. Каб яны далі інтэрв'ю, гэта вельмі важна. У вас ёсць такія?» — удакладняе мужчына з голасам Караева.

«Таварыш міністр, у нас пацярпелі ў Маладзечне — супрацоўнік крымінальнага вышуку. Але ў большай ступені пацярпелі супрацоўнікі ўнутраных войскаў — і ў Маладзечне, і ў Жодзіне. А ва ўсіх астатніх выпадках пашкоджанні, яны нязначныя».

Аказалася, што пацярпелы супрацоўнік крымінальнага вышуку ў Маладзечне ўжо даваў інтэрв'ю.

«Тады яго не трэба. Тады на вайскоўцаў абапіраемся», — кажа голас, падобны да голасу Караева.

Нагадаем, у інтэрв'ю BBC Лукашэнка папракнуў журналістаў у тым, што яны не паказваюць пабітую міліцыю і байцоў з Акрэсціна.

Карэспандэнт хацеў прадэманстраваць Лукашэнку відэа, на якім паказаныя людзі, якія выходзілі з ізалятара на Акрэсціна ў Мінску з траўмамі, атрыманымі ў выніку збіцця.

«Не трэба, не трэба. Я гэта прызнаю, прызнаю», — адказаў Лукашэнка. «І ў «Акрэсціна» атрымлівалі там. — працягнуў ён. — І збітую міліцыю… Вы толькі байцоў з «Акрэсціна» не паказвалі, што яны былі збітыя».

У жніўні мінулага года Лукашэнка паведамляў пра «больш за сто пацярпелых» сілавікоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930