Знайсці
23.11.2021 / 17:21РусŁacБел

Першую аперацыю па перасадцы сэрца правялі ў Магілёве

У Магілёве правялі першую ў рэгіёне аперацыю па перасадцы сэрца, паведаміў галоўны ўрач Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы Анатоль Кулік, піша БелТА.

Сэрца перасадзілі 43-гадоваму мужчыну з сардэчнай недастатковасцю. Па словах медыкаў, да гэтай аперацыі пачалі рыхтавацца адразу пасля адкрыцця новага кардыяхірургічнага корпуса, якое адбылося 5 лістапада 2021 года. Аперацыя стала ўнікальнай і вызначальнай для далейшага развіцця Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы, упэўнены галоўны урач.

«Аперацыя на адкрытым сэрцы для нас не проста ўвасабленне мары, а нешта большае, — падкрэсліў Анатоль Кулік. — У Магілёве цяпер робіцца тое, што можна зрабіць ва ўсім свеце».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера