Знайсці
23.11.2021 / 16:49РусŁacБел

Бабруйчаніну з хваробай Паркінсона дазволілі забраць зарадную прыладу да нейрастымулятара і вярнулі ў ізалятар

Асуджанага на «суткі» 38-гадовага бабруйчаніна Сяргея Бяляева, які мае хваробу Паркінсона і якому ўжыўлены нейрастымулятар, міліцыянты прывезлі дадому, каб ён забраў зарадную прыладу, і зноў адвезлі ў ізалятар.

Нагадаем, зарадкі ў нейрастымулятары заставалася на лічаныя дні, і калі яго не падзарадзіць, то гэта магло выклікаць пагрозу здароўю і жыццю Сяргея. Пра гэта «Свабодзе» расказала знаёмая Сяргея.

«Напярэдадні прайшла інфармацыя,што ў яго заканчваецца зарад нейрастымулятара. Хлопцы, якія сядзелі з ім, тэлефанавалі сваякам і знаёмым, прасілі перадаць, што ў яго заканчваецца зарадка і што яго не адпускаюць з ІЧУ.

Магчыма, паўплывала інфармацыя ў СМІ альбо ён сам неяк заяўляў, але ўчора яго прывезлі дадому, каб узяць неабходную прыладу. Якраз у гэты час дома была маці. Пагутарыць яму з мамай не далі, але зарадку ён гэтую забраў. Таму сёння, як мы думаем, ён ужо па-за зонай рызыкі».

Бабруйчаніна з хваробай Паркінсона і ўжыўленым нейрастымулятарам затрымалі на 10 сутак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930