Знайсці
23.11.2021 / 15:50РусŁacБел

ЗША, Кітай, Японія і Індыя разам распячатваюць стратэгічныя рэзервы нафты, каб збіць цэны на яе

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў пра «размарожванне» 50 мільёнаў бараляў нафты са стратэгічных рэзерваў. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, размешчаным на сайце Белага дома ў аўторак.

«Міністэрства энергетыкі [ЗША] падрыхтуе для вымання 50 млн бараляў нафты са стратэгічнага нафтавага рэзерву для зніжэння цэн [на паліва] для амерыканцаў, а таксама каб збалансаваць попыт і прапанову [на рынку] пасля пандэміі», — пазначана ў заяве.

У Белым доме падкрэслілі, што разам з ЗША аналагічны крок зробяць шэраг іншых краін, уключаючы Вялікабрытанію, Кітай, Індыю, Паўднёвую Карэю і Японію.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера