Знайсці
23.11.2021 / 16:04РусŁacБел

Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю

24 лістапада НАСА запускае ў космас апарат, які будзе павінен наўмысна сутыкнуцца з астэроідам і паспрабаваць змяніць яго траекторыю. Гэта будзе першы раз, калі чалавецтва ўмяшаецца ў траекторыі аб’ектаў Сонечнай сістэмы.

Схема палёту місіі Dart. Крыніца: nasa.gov.

Нашу планету пастаянна бамбардыруюць астэроіды, але ж звычайна яны вельмі маленькія. Такія аб’екты згараюць у атмасферы або разломваюцца на часткі да таго моманту, як дасягнуць зямной паверхні. Аднак здараецца, што вялікія астэроіды ўсё ж наносяць шкоду Зямлі і яе жыхарам, піша Guardian.

Напрыклад, навукоўцы лічаць, што менавіта сутыкненне планеты з астэроідам магло выклікаць выміранне дыназаўраў 66 мільёнаў гадоў таму. Меркавана, праз такое сутыкненне ў атмасферу трапіла вельмі шмат пылу і рэшткаў астэроіда. У выніку сонечныя прамяні перасталі трапляць на зямную паверхню, што прывяло да парушэння ланцугоў харчавання і, адпаведна, да таго, што дыназаўрам проста не было чаго есці.

Калі-небудзь аналагічны астэроід можа выклікаць канец света і для чалавецтва. Таму так важна знайсці спосаб перадухіліць яго сутыкненне з планетай. Адзін з варыянтаў гэта зрабіць — змяніць траекторыю астэроіда шляхам кантраляванага сутыкнення яго з касмічным апаратам.

Цяперашняя місія Dart, якую НАСА і будзе выпрабоўваць у сераду, пакажа, ці з’яўляецца такое сутыкненне рэалістычным варыянтам перадухіліць Армагеддон. Навукоўцы жадаюць пабачыць, ці можа касмічны апарат аўтаномна накіравацца да вызначанага астэроіда і наўмысна ўрэзацца ў яго. Таксама ў НАСА жадаюць пабачыць, наколькі зменіцца арбіта астэроіда пасля сутыкнення.

Мэта апарата місіі Dart — сістэма астэроідаў Дзідзім, якая цяпер не нясе шкоды для Зямлі. Калі місія будзе паспяховай, гэта дакажа, што ўжо сёння чалавецтва мае тэхнічныя здольнасці абараніць сябе ад сутыкнення з астэроідам.

Кітай жадае размясціць на арбіце сонечныя батарэі, каб перадаваць энергію на Зямлю

У Расіі паведамілі аб стварэнні новай зенітнай ракетнай сістэмы С-550

Навукоўцы сабралі 15 мільёнаў даляраў на адраджэнне маманта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930