Знайсці
23.11.2021 / 14:57РусŁacБел

Сталі вядомыя дэталі аварыі аўтобуса ў Балгарыі, у якой згарэлі 45 чалавек

Аўтобус, які трапіў у аварыю на аўтамагістралі Струма ў Балгарыі, мог загарэцца з-за сутыкнення з дарожным знакам. Пра гэта заявіў сакратар Рады бяспекі Перніцкага раёна, каля якога адбылося ДТЗ, Васька Піргаў, паведамляе балгарскае выданне Tribune.

tribune.bg

Кіроўца аўтобуса, верагодна, перавысіў хуткасць і наехаў на дарожны знак правым пярэднім колам. Аднак ён не адрэагаваў на інцыдэнт, пры гэтым мог быць пашкоджаны і паліўны бак, указаў Піргаў. Пры трэнні металу перад аўтамабілем утварыліся іскры, у выніку адбыўся пажар.

Па словах чыноўніка, аўтобус мог згарэць за 2-3 хвіліны.

«Я такога яшчэ не бачыў, людзі ўнутры цалкам згарэлі», — сказаў міністр унутраных спраў Балгарыі Бойка Рашкаў. Па яго словах, асобы загінулых яшчэ трэба будзе высветліць. Паводле папярэдніх звестак, сярод загінулых і пацярпелых ёсць дзеці, усяго ў аўтобусе ехалі 52 чалавекі.

Целы ахвяр згарэлі да непазнавальнасці, апазнаць іх, хутчэй за ўсё, будзе магчыма толькі па выніках ДНК-экспертызы, сказаў дырэктар Нацыянальнай следчай службы Балгарыі Барыслаў Сарафаў.

Рух машын па аўтамагістралі Струма, дзе адбылося ДТЗ, прыпынілі на ўвесь дзень.

Раней паведамлялася, што аўтобус ехаў са Стамбула ў Паўночную Македонію.

У ДТЗ з турыстычным аўтобусам у Балгарыі загінулі 45 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930