Знайсці
23.11.2021 / 15:21

Расійскі адыёзны дэпутат прыехаў на мяжу, каб дапамагчы мігрантам. Пасля назваў іх халяўшчыкамі, якія пагражаюць Польшы

22 лістапада на беларуска-польскую мяжу прыехаў расійскі дэпутат Віталь Мілонаў, вядомы сваімі зневажальнымі заявамі ў адрас прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. Ён заявіў, што гатовы дапамагць Беларусі ў забеспячэнні мігрантаў, якія захраслі на мяжы. «Мы сабралі нешта, сёння перадамо, бо бачылі зусім маленькіх дзетак, якім патрэбная дапамога», — заявіў ён журналістам. А пасля падышоў да калючага дрота, дзе тон размовы з польскімі памежнікамі ў яго быў зусім іншым: мігрантаў ён назваў халяўшчыкамі і паабяцаў, што Польшчу чакаюць сур’ёзныя праблемы. 

Павялічыць

Віталь Мілонаў. Фота «РИА Новости»

Выглядае, сваімі сіламі беларуская прапаганда з міграцыйным крызісам не спраўляецца, пачалі падцягваць неабыякавых расіян.

Віталь Мілонаў — дэпутат парламента ад «Адзінай Расіі», найбольш вядомы сваімі гамафобнымі і антызаходнімі заявамі і ініцыятывамі. Учора ён прагуляўся па лесе побач з памежным пунктам «Брузгі», расказаў журналістам на камеру, у якіх невыносных умовах тут даводзілася жыць мігрантам.

«Мы сабралі нешта, сёння перадамо, таму што бачылі зусім маленькіх дзетак, якім патрэбная дапамога. І гатовыя таксама прымаць удзел максімальна разам з беларускімі сябрамі, абмяркоўваць, як можам зрабіць жыццё гэтых людзей, якія тут аказаліся не па нашай волі, не па нашым запрашэнні, лягчэйшым», — цытуюць Мілонава «РИА Новости». 

На гэтым яго экскурсія не скончылася, ён падыйшоў да калючага дроту, за якім стаялі польскія памежнікі, і звярнуўся да іх. Рыторыка была зусім іншай, мігрантаў ён ужо называў зусім інакш:

«Мігранты прыйдуць да вас з Захаду, з Германіі. Яны ўжо ўсе там.

Яны будуць есці ваш хлеб, таму што вы халяўшчыкаў гэтых запрасілі, не мы. Гэта будзе ваша бяда.

Вы сталі часткай Еўрапейскага саюза — атрымлівайце. Яны прымусяць вас адмовіцца ад Хрыста, яны вас прымусяць прызнаць *** (нецэнзурнае ў значэнні гомасэксуалаў), аднаполыя шлюбы. Яны будуць забіраць вашых дзяцей і аддаваць аднаполым сем’ям. Вы хутка станеце горшымі за апошніх сектантаў, таму што для вас вера ў Хрыста стала менш важнай, чым заробак і абавязак выконваць інструкцыі нехрысці і садамітаў з Бруселя».

Адзначым, што Польшча — адна з самых рэлігійных краін у Еўропе, уплыў каталіцкай царквы на жыццё грамадства надзвычай высокі.

Пры падтрымцы каталіцкай царквы ў Польшчы, у прыватнасці, зрабілі больш жорсткай забарону на аборты. У гэтым плане і ў Расіі, і ў Беларусі законы куды больш ліберальныя. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30