Знайсці
23.11.2021 / 13:50РусŁacБел

Футбольным заўзятарам з Мазыра далі па тры гады калоніі. Аб працэсе мала што вядома

Суд Мазырскага раёна вынес прысуд па справе футбольных заўзятараў Данііла Скіпальскага, Аляксандра Сузько, Паўла Дворака, Аляксандра Цімашэнкі і Кірыла Канапацкага.

 Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1. арт. 342 КК) і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК). Паводле МУС, хлопцы бралі ўдзел у масавых беспарадках у жніўні 2020 года.

У чым канкрэтна суд вінаваціў юнакоў, праваабаронцам невядома, бо па хадайніцтве дзяржабвінавачання працэс зрабілі закрытым.

Суддзя Галіна Кніжонак пакарала Данііла Скіпальскага, Аляксандра Сузько, Паўла Дворака, Аляксандра Цімашэнку пазбаўленнем волі на тэрмін у 3 гады ў калоніі агульнага рэжыму, Кірыла Канапацкага пазбаўленнем волі на 3,5 года.

Таксама кожны з іх павінен выплаціць па 1 500 рублёў кампенсацыі пацярпеламу начальніку аддзела ДАІ Мазырскага РАУС Валянціну Піллеру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930