Знайсці
23.11.2021 / 12:49РусŁacБел

«Ён сам вырашае»: Пяскоў пракаментаваў словы Лукашэнкі наконт дыялогу з Ціханоўскай

Аляксандр Лукашэнка сам вырашае, з кім весці дыялог, але наўрад ці яго суразмоўцай будзе Святлана Ціханоўская. Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, каментуючы выказванні Лукашэнкі наконт магчымасці дыялогу з Ціханоўскай, піша ТАСС.

БелТА

Лукашэнка раней заявіў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што ён прыступіць да дыялогу з апазіцыяй, у прыватнасці, з яе лідаркай Ціханоўскай, калі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з Аляксеем Навальным «сядуць за стол перамоваў». Лукашэнка падкрэсліў, што Навальны для Пуціна не апазіцыянер, а здраднік інтарэсам Расіі.

«Па ўсёй бачнасці, Аляксандр Рыгоравіч вельмі маляўніча такім чынам заявіў аб катэгарычнай немагчымасці і адсутнасці наогул якой-небудзь тэмы для размовы са спадарыняй Ціханоўскай. Менавіта так, напэўна, гэта трэба трактаваць», - выказаў меркаванне прадстаўнік Крамля.

«У астатнім прэзідэнт Беларусі сам вырашае, з кім яму весці дыялог і для чаго», — падкрэсліў Пяскоў.

Лукашэнка распавёў, ці пойдзе на дыялог з Ціханоўскай, а Калеснікаву назваў заходнім агентам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера