Знайсці
23.11.2021 / 12:43РусŁacБел

Выйшаў на волю палітвязень Аляксей Раманаў, які мае анкалагічнае захворванне

Ён адбываў пакаранне ў Глыбокім за «абразу Лукашэнкі». На волю выйшаў сёння.

Раманаў мае інваліднасць з прычыны анкалагічнай хваробы.

«Усё слава богу! Ставіліся да мяне ў калоніі добра. Са здароўем таксама больш-менш. Еду дахаты. Я ў калоніі атрымаў за гэты час 10 тысяч лістоў! Гэта мяшок вялізны, на жаль, я столькі не мог забраць з сабой», — расказаў «Радыё Свабода» па вызваленні Аляксей.

Аляксей Раманаў — жыхар Гомеля, як валанцёр ён працаваў у камандзе Святланы Ціханоўскай, удзельнічаў у агітацыі. На пікеце ў Хойніках Аляксей выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку. Следства і суд трактавалі гэта як «абразу прэзідэнта». Суд пакараў яго 1 годам зняволення.

Адбываў пакаранне у калоніі ў Глыбокім. Там у яго адбыўся рэцыдыў хваробы. Ён лячыўся ў рэспубліканскім турэмным шпіталі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера