Знайсці
22.11.2021 / 21:29РусŁacБел

У сувязі з ліквідацыяй ТБМ перастаў выдавацца часопіс «Верасень»

У сувязі з ліквідацыяй Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны спыніў выхад і літаратурна-мастацкі часопіс «Верасень», да заснавання якога ТБМ мела непасрэднае дачыненне. Пра гэта піша галоўны рэдактар выдання Эдуард Акулін.

За 12 гадоў свайго існавання на старонках «Верасня» надрукавалі свае творы каля 700 аўтараў — паэтаў, празаікаў, драматургаў, публіцыстаў і крытыкаў, з іх — больш за 100 дэбютантаў.

Пачынаючы ад 14 нумара, акрамя літаратараў, «Верасень» стаў творчай пляцоўкай яшчэ й для маладых мастакоў.

«А колькі цікавых і змястоўных гутарак з пачаткоўцамі і знанымі творцамі з’явілася за гэты час на старонках выдання?! Мне хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім, хто спрычыніўся да з’яўлення часопіса: найперш аўтарам, якія паверылі ў выданне і даверылі яму свае творы, а таксама вераснёўцам-мастакам — Юрыю Круглікаву, Дар’і Бунеевай і Валерыі Праславай, дзякуючы таленту якіх кожны нумар «Верасня» набыў сваё непаўторнае, асабістае аблічча. І, канечне, тым дабрадзеям, без якіх было б немагчымым існаванне часопіса…» — напісаў Эдуард Акулін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930