Знайсці
22.11.2021 / 20:31РусŁacБел

Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008

Цяперашняя сітуацыя ва Украіне падобная на тую, якая складвалася падчас ваеннага канфлікту 2008 года з Грузіяй. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-бюро Службы знешняй разведкі Расіі.

«Выклікае крайнюю занепакоенасць правакацыйная палітыка ЗША і Еўрасаюза, якая свядома ўмацоўвае ў Кіева пачуццё ўсёдазволенасці і беспакаранасці. Падобную сітуацыю мы назіралі ў Грузіі напярэдадні падзей 2008 года. Тады Міхаіл Саакашвілі «сарваўся з ланцуга» і спрабаваў знішчыць расійскіх міратворцаў і грамадзянскае насельніцтва Паўднёвай Асеціі. Яму гэта дорага абышлося», — заявіла ведамства.

Ведамства сцвярджае, што «агрэсіўная прапаганда» з боку ЗША стымулюе Кіеў да нарошчвання вайсковай групоўкі на Данбасе. Расійскае ведамства сцвярджае, што ўзброеныя сілы Украіны канцэнтруюць сілы ў памежных раёнах з Расіяй і Беларуссю.

Паведамленні аб тым, што Расія нарошчвае вайсковыя сілы на мяжы з Украінай, пачалі з'яўляцца ў СМІ ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, у прыватнасці, пра гэта пісалі The Washington Post і Politico.

Пазней Bloomberg і The New York Times са спасылкай на крыніцы напісалі, што ЕС атрымаў ад ЗША папярэджанне аб магчымым уварванні Расіі ва Украіну. На думку амерыканскіх разведчыкаў, імавернасць гэтага ўзрасце па меры наступлення халадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930