Знайсці
22.11.2021 / 18:44РусŁacБел

СААЗ перадасць гуманітарную дапамогу мігрантам на мяжы

Гуманітарная дапамога ад Сусветнай арганізацыі аховы здароўя для мігрантаў на беларуска-польскай мяжы паступіць некалькімі партыямі, паведамілі ў Мінздароўя.

22 лістапада транспартна-лагістычны цэнтр паблізу мяжы наведалі кіраўнік Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге і міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч. Місія СААЗ таксама пабывала ў шэрагу гродзенскіх бальніц.

— Гэта толькі першыя партыі з многіх, якія будуць потым, паколькі ёсць відавочная неабходнасць пастаўляць і медыкаменты — якія патрэбныя мігрантам для лячэння хранічных захворванняў, і гігіенічныя наборы, і сродкі індывідуальнай абароны, — сказаў Клюге.

Паводле яго слоў, спецыялісты СААЗ працуюць з беларускім Чырвоным Крыжам, а таксама іншымі агенцтвамі і сістэмамі ААН, якія прысутнічаюць у краіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930