Знайсці
22.11.2021 / 16:29РусŁacБел

Нацбанк не атэставаў трэцяга топ-менеджара «Альфа-банка»

18 лістапада не прайшоў атэстацыю ў Нацбанку Аляксандр Бабко. Камісія пры НБРБ прызнала, што ён «не адпавядае кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, што выстаўляюцца для пасадаў намесніка кіраўніка, члена калегіяльнага выканаўчага органа банка і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі».

Крыніцы ў фінансавым сектары называюць атэстацыю зручным інструментам кантролю чыноўнікаў над менеджарамі ў банках. Працэдура дазваляе аператыўна адсейваць недастаткова кваліфікаваных на думку дзяржапарату людзей.

Гэта не першая неатэстацыя сярод менеджараў «Альфа-Банка». Увесну камісію пры НБРБ не прайшлі Валерый Смаляк і Канстанцін Застольскі.

Хваля неатэстацый у «Альфа-Банку» пачалася пасля візіту Лукашэнкі на «Мотавела», зазначае тэлеграм-канал «Эканоміка па-беларуску»

Там ён сказаў наступнае: «Ідэі разарваць прадпрыемства на кавалкі, а затым іх раздаць па банках («Белгазпрамбанк», «Альфа-Банк» і іншыя) я расцэньваю як антыдзяржаўныя. Гэта знішчэнне прадпрыемства».

Праз месяц Нацбанк арганізаваў пазапланавую праверку «Альфа-Банка», якая выявіла парушэнні ў дзейнасці гэтага банка з расійскім капіталам. Неўзабаве за гэтым адбыліся кадравыя змены ў «Альфа-Банку».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера