Знайсці
22.11.2021 / 16:11РусŁacБел

Аж трое беларускіх святароў памерлі ад кавіду цягам дзесяці дзён

Гэта адбылося ў канцы кастрычніка, паведамляе рабочая група пры патрыярху Маскоўскім па каардынацыі дзейнасці царкоўных устаноў ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

21 кастрычніка 2021 года, ад ускладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй, на 68-м годзе жыцця памёр клірык Маладзечанскай епархіі Беларускага экзархата іерэй Мікалай Гарбачонак.

Гарбачонак быў настаяцелем Свята-Траецкага храма гарадскога пасёлка Крывічы Мядзельскага раёна.

26 кастрычніка ад ускладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй, на 83-м годзе жыцця памёр клірык Навагрудскай епархіі Беларускага экзархата, протаіерэй Віктар Бакавец, настаяцель Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора Слоніма.

«Спаса-Праабражэнскі сабор у час вайны моцна пацярпеў, а ў 1963 годзе быў разбураны ўшчэнт: узарваны багаборцамі. Ад велічнага будынка застаўся толькі падмурак. Па благаславенні і пры дапамозе кіруючага архірэя, прыхаджан храма і неабыякавых людзей айцец Віктар шмат папрацаваў над яго аднаўленнем», — паведамляецца ў нататцы аб смерці святара.

І 30 кастрычніка памёр клірык Брэсцкай епархіі Беларускага экзархата пратаіерэй Міхаіл Канцэвіч, настаяцель прыхода храма святога апостала Іаана Багаслова ў вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага раёна. Канцэвічу было 65 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930