Знайсці
22.11.2021 / 15:48РусŁacБел

У Польшчы пахавалі трэцяга памерлага ля мяжы мігранта

У нядзелю на мусульманскіх могілках у падляшскай вёсцы Багонікі пахавалі 37-гадовага мігранта Мустафу Махамеда, цела якога знайшлі недалёка ад мяжы з Беларуссю, каля ваколіц вёскі Гарадок. Вядома, што мужчына памёр ад пераахаладжэння, піша «Радыё Свабода».

Reuters.com

На тым жа месцы раней адбыліся яшчэ два пахаванні — 19-гадовага сірыйца і мужчыны, цела якога знайшлі каля мяжы — але яго асобу ўстанавіць не ўдалося.

Пахаванне адкладалася праз дзеянні пракуратуры, а таксама ўскрыццё трупа мужчыны. У сваю чаргу амбасада Емена шукала кантакт з сям’ёй загінулага.

«Гэта мусульманскія могілкі, і гэтыя могілкі з'яўляюцца месцам спачыну ўсіх мусульман з усяго свету, незалежна ад таго, гэта выхадцы з Емена, Судана ці нашы татары — няважна хто, важна, што гэта мусульмане — тады мы бяромся за такое абавязацельства. У прыватнасьці, я, як кіраўнік мусульманскай рэлігійнай суполкі ў Багоніках, займаюся рэлігійнымі пытаннямі, а потым выконваю гэтую рытуальную частку», — сказаў імам Аляксандр Алі Базарэвіч.

У Багоніках кампактна пражываюць прадстаўнікі татарскай меншасці. Інфармацыю аб пахаванні перадалі сям’і загінулага.

Сірыйскага 19-гадовага хлопца пахавалі проста ля польска-беларускай мяжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930