Знайсці
22.11.2021 / 15:06РусŁacБел

МЗС Аўстрыі: Добрыя адносіны Беларусі з Расіяй і ЕС патрэбныя для бяспекі Еўропы

Беларусь павінна мець добрыя стасункі з Расіяй і Еўрасаюзам, гэта важна для бяспекі Еўропы. Пра гэта заявіў у панядзелак кіраўнік МЗС Аўстрыі Міхаэль Лінхарт на прэс-канферэнцыі ў Вене па выніках міжнароднай канферэнцыі па Беларусі, якая была арганізаваная аўстрыйскім знешнепалітычным ведамствам, паведамляе ТАСС.

Міхаэль Лінхарт, EPA

«Мы хочам стабільную Беларусь, якая мае добрыя адносіны з Еўропай і Расіяй, таму што гэта важна для нашай бяспекі і стабільнасці Еўропы», — адзначыў Лінхарт.

Па словах міністра, Еўропа хоча бачыць Беларусь дэмакратычнай дзяржавай.

У сувязі з гэтым Лінхарт назваў неабходнай арганізацыю дыялогу паміж уладамі гэтай краіны і апазіцыяй для ўрэгулявання «тупіковай» унутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Ён таксама лічыць Вену найлепшай пляцоўкай для вядзення такога дыялогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930