Знайсці
22.11.2021 / 14:20РусŁacБел

У Латвіі пачаліся ваенныя вучэнні НАТА

У Латвіі пачаліся ваенныя вучэнні Winter Shield 2021 («Зімовы шчыт»), у якіх таксама бяруць удзел сілы НАТА, піша РБК.

«Падчас трэніроўкі кожны дзень з 9 да 23 [гадзін] будуць [праходзіць] стрэльбы з гаўбіц, мінамётаў, гранатамётаў, кулямётаў, а таксама запланаваныя аблёты вайсковай авіяцыі», — гаворыцца ў паведамленні нацыянальных узброеных сіл Латвіі ў Twitter, апублікаваным напярэдадні.

Вучэнні пройдуць на Адажскім палігоне, што на паўночны ўсход ад Рыгі, і скончацца 4 снежня. У іх бяруць удзел салдаты мотастралковай брыгады сухапутных сіл, байцы нацыянальнай гвардыі Латвіі («Земесардзэ»), службоўцы нацыянальных узброеных сіл, члены баявой групы пашыранай прысутнасці НАТА ў краіне, а таксама камандаванне узброеных сіл ЗША ў Еўропе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930