Знайсці
22.11.2021 / 13:34РусŁacБел

Выйшаў на волю бізнэсмен Віталь Сініцкі, які сам на сябе напісаў заяву ў падатковую і заплаціў $10 мільёнаў кампенсацыі

Як вядома «Нашай Ніве», на мінулым тыдні выйшаў на волю бізнэсмен Віталь Сініцкі — буйны дэвэлапер, які трапіў у СІЗА праз тое, што сам напісаў на сябе заяву ў падатковую інспекцыю з просьбай праверыць свае прадпрыемствы. У інспекцыі палічылі, што ён сыходзіў ад падаткаў. Усяго Сініцкі правёў у СІЗА каля двух месяцаў.

Як тлумачылі «Нашай Ніве», Сініцкі ўжо заплаціў 10 мільёнаў даляраў «кампенсацыі». 

Цяпер ён знаходзіцца ў Беларусі, выязджаць не плануе — шмат бізнэсу ў краіне. 

Сініцкі кіруе кампаніяй «Сігмаполюс», якой належаць мінскія бізнэс-цэнтры «Тытан», «Цівалі», «Арлан», «Хваля» (яе арандуе Wargaming), «Анкор», гандлёвы цэнтр «Трум», прамбаза на Гурскага і гэтак далей. Таксама Сініцкі займаецца забудовай участка насупраць тэатра Музкамедыі ля плошчы Багушэвіча.

Між тым, 17 лістапада стала вядома, што «Сігмаполюс» распрадае частку сваіх аб'ектаў. 

Набыць іх можна з дысконтам да рынкавай цаны. Усе комплексы рэалізуюцца непасрэдна ўласнікам. Ёсць 17-павярховы бізнэс-цэнтр Fortune на вуліцы Прытыцкага, 29. Таксама можна стаць уладальнікам бізнес-цэнтра «Арлан» на вуліцы Тыражнай, 150 недалёка ад плошчы Бангалор.

Прадаюцца і шматфункцыянальныя комплексы на стадыі будаўніцтва — на Нямізе і за сто метраў ад станцыі метро «Партызанская».

Чытайце таксама:

Буйны бізнэсмен Сініцкі заплаціў ужо 10 мільёнаў даляраў, але яго не выпускаюць. Чаму? Тлумачаць крыніцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930