Знайсці
21.11.2021 / 18:58РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Францыі пра міграцыйны крызіс: Пуцін абяцаў умяшацца ў сітуацыю

Кіраўнік МЗС Францыі Жан-Іў Ле Дрыян спадзяецца, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ўмяшаецца ў сітуацыю з мігрантамі на польска-беларускай мяжы. Пра гэта ён заявіў 21 лістапада ў эфіры радыёстанцыі RTL.

«У Пуціна цесныя сувязі з Лукашэнкам, так што ў яго павінны быць спосабы аказаць ціск на Мінск — дыпламатычнага характару ці якога-небудзь іншага, бо гэтыя дзве краіны звязвае не толькі гісторыя і геаграфічнае суседства, але таксама эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва. Так ці інакш, але прэзідэнт Пуцін абяцаў умяшацца ў сітуацыю, і я вельмі спадзяюся, што ён гэта зробіць», — сказаў Ле Дрыян.

Макрон і Пуцін дамовіліся аб «дээскалацыі» міграцыйнага крызісу на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай, паведамілі ў панядзелак увечары, 15 лістапада, у Елісейскім палацы пасля тэлефоннай размовы паміж прэзідэнтамі Францыі і Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930