Знайсці
21.11.2021 / 18:19РусŁacБел

Мінздароўя: больш за 2,6 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі

Больш 3,311 млн беларусаў прышчапіліся ад кавіду, поўны курс прайшлі больш за 2 мільёны 614 тысяч, распавялі ў Мінздароўя.

Больш за ўсё прышчэпленых у Мінску — больш за 509,6 тысячы чалавек. На другім месцы — Гомельская вобласць, а затым Мінская з больш 460,6 тысячы чалавек з прышчэпкай. 

У Брэсцкай вобласці поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 327 тысяч чалавек, у Магілёўскай больш за 323,9 тысячы, у Гродзенскай — больш за 305,3 тысячы чалавек.

Менш за ўсё цалкам вакцынаваных грамадзян налічваецца ў Віцебскай вобласці — больш за 278 тысяч чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера