Знайсці
21.11.2021 / 13:24РусŁacБел

Кітай панізіў узровень дыпламатычных адносін з Літвой. Там адкрылі прадстаўніцтва Тайваня

Кітай афіцыйна панізіў дыпламатычныя адносіны з Літвой да ўзроўню паверанага ў справах. Гэта зрабілі ў знак пратэсту супраць таго, што Тайвань адкрыў амбасаду ў Вільні, піша The Guardian.

Прадстаўніцтва Тайваня ў Літве пачало працу 18 лістапада, нягледзячы на пагрозы з боку ўладаў КНР. Гэта абурыла Пекін, які імкнецца трымаць востраў у зоне свайго ўплыву і ізаляваць яго ад іншых дзяржаў.

«Урад Кітая быў вымушаны аслабіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі, каб абараніць свой суверэнітэт і асноўныя нормы міжнародных адносін», — заявілі ў Міністэрстве замежных спраў у нядзелю, 21 лістапада, дадаўшы, што Літва стварыла «дрэнны прэцэдэнт на міжнароднай арэне».

У Пекіне адзначылі, што Вільня «адмовілася ад палітычных абавязацельстваў, якія ўзяла на сябе пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін» з КНР.

У МЗС Літвы заявілі, што шкадуюць аб такім рашэнні Кітая, але і маюць права пашыраць супрацоўніцтва з Тайванем.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930