Знайсці
21.11.2021 / 13:02РусŁacБел

Жыхары Шумілінскага раёна вельмі хацелі выпіць. Для суседзяў усё скончылася рэанімацыяй

Увечары 19 лістапада 18- і 24-гадовы жыхары раёна распівалі спіртныя напоі. Пазней яны вырашылі здабыць грошы, каб купіць яшчэ спіртнога і накіраваліся да суседа аднаго з іх, паведамляе СК.

Пасля няўдалай спробы выбіць дзверы, маладыя людзі разбілі акно, трапілі ў кватэру і сталі патрабаваць у гаспадара грошы. Мужчыну ўдалося выбегчы на вуліцу, аднак яго дагналі і збілі. Вярнуўшыся ў кватэру, падазраваныя пачалі выбіваць грошы ў сястры пацярпелага. Калі жанчына перастала супраціўляцца, яны забралі спіртное і сышлі.

Пацярпелыя, 63-гадовы мужчына і яго 60-гадовая сястра, знаходзяцца ў рэанімацыі.

Распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 207 Крымінальнага кодэкса Беларусі (разбой, учынены з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930