Знайсці
21.11.2021 / 11:09РусŁacБел

МНС расказала пра наступствы ўчарашняга моцнага ветру

20 лістапада праз парывы ветру (да 23 м/с) пацярпелі 224 населеныя пункты ў 23 раёнах краіны: 1 — у Брэсцкай вобласці, 4 — у Віцебскай і Магілёўскай абласцях, 7 — у Гомельскай і Мінскай, паведамляе МНС.

Пашкоджаныя дахі двух сельскагаспадарчых будынкаў у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці.

Зафіксаваныя 36 выпадкаў падзенняў дрэў: 2 — у Брэсцкай, 7 — у Віцебскай, 3 — у Мінскай, 20 — у Магілёўскай абласцях і 4 — у горадзе Мінску, у выніку якіх пашкоджаны 1 легкавы аўтамабіль. Пацярпелых няма.

На працягу сутак перыядычна парушалася электразабеспячэнне 499 населеных пунктаў, 76 сельскагаспадарчых будынкаў, 21 кацельні і 1736 трансфарматарных падстанцый. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера