Знайсці
21.11.2021 / 08:40РусŁacБел

Спікер Сената Польшчы атрымаў пакет з пагрозамі і выбухоўкай

Спікер польскага Сената Томаш Гродзкі паведаміў, што атрымаў пакет з пагрозамі і выбухоўкай, паведамляе RMF FM.

«На маё імя ў Сенат прыйшоў пакет-ліст з пагрозамі смерцю і выбухоўкай. Пасылку перадалі адпаведным службам. Спадзяюся, яны хутка справяцца са зламыснікам!» — паведаміў палітык.

Як паведамляе RMF FM, у пакеце было 10 грам парашку нітрацэлюлозы (пораху).

У пакеце былі пагрозы не толькі спікеру сената, але і іншым палітыкам, у прыватнасці, экс-прэм'еру Польшчы, а цяпер лідару апазіцыі Дональду Туску.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера