Знайсці
20.11.2021 / 14:24РусŁacБел

Ляльку, створаную ў 1929 годзе па вобразе 3-гадовай тады яшчэ прынцэсы Лізаветы, прададуць на аўкцыёне

Ляльку «прынцэса Лізавета», якую стварылі па вобразе каралевы Лізаветы II, калі ёй было тры гады, прададуць на аўкцыёне. Па даных СМІ, маці Лізаветы недалюблівала гэтую цацку, таму што яна была «занадта тоўстай». Пра гэта піша BBC.

Ляльку «прынцэса Лізавета» стварылі нямецкія вытворцы Schoenau & Hoffmeister. Цацка павінна была паўтараць каралеву Лізавету ў дзіцячым узросце, а вобраз узялі з яе ранніх фатаграфій.

Зрэшты, у каралеўскай сям'і гэтая лялька адабрэння не атрымала. У прыватнасці, каралеве-маці, лэдзі Лізавеце Боўз-Лаён, лялька не спадабалася, таму што была «занадта тоўстай». Урэшце, у масавую вытворчасць яе так і не пусцілі.

Цяпер рэдкую ляльку прадаюць з арыгінальнай этыкеткай як частку калекцыі прыкладна з 500 цацак. Уласніца лялек, Бэці Фокс з графства Нотынгемшыр, памерла ў 2019 годзе ва ўзросце 95 гадоў.

Калекцыянеры ацанілі яе калекцыю лялек ад 40 тысяч да 60 тысяч фунтаў стэрлінгаў (53-89 тысяч даляраў). Лялька «прынцэса Лізавета» каштуе, на думку экспертаў, ад 500 да 800 фунтаў стэрлінгаў (700-1000 даляраў).

Калекцыя Бэці Фокс складаецца пераважна з нямецкіх і французскіх фарфоравых лялек, якія жанчына збірала ўсё жыццё. Цяпер іх плануюць распрадаць у рамках трохдзённага анлайн-аўкцыёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930