Знайсці
20.11.2021 / 10:23РусŁacБел

Аліеў і Пашынян сустрэнуцца ў Брусэлі ў снежні

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў дамовіліся аб тым, што створаць лінію сувязі паміж міністрамі абароны, каб прадухіляць выпадкі абвастрэння канфлікту. Пра гэта гаворыцца ў публікацыі на сайце Еўрарады паводле вынікаў тэлефонных перамоў прэзідэнта арганізацыі Шарля Мішэля з уладамі дзвюх краін, паведамляе РБК.

Лідары прынялі запрашэнне прэзідэнта Еўрапейскай рады сустрэцца на саміце Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Брусэлі 15 снежня. Яны абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне і шляхі барацьбы з напружанасцю, каб забяспечыць стабільнасць на Паўднёвым Каўказе, гэтае вынікае з паведамлення.

16 лістапада ля ўсходніх межаў Арменіі і Азербайджана ў раёне гары Цыцэрнакар пачаліся баявыя дзеянні з выкарыстаннем бранятэхнікі і артылерыі. Баі праходзілі ўздоўж усёй паўднёва-ўсходняй мяжы Арменіі. Каля аднаго з найбуйнейшых гарадоў Сюніцкай вобласці Арменіі Горыса былі чутны выбухі. Загінуў адзін вайсковец Арменіі, яшчэ 13 трапілі ў палон, як паведамляла Мінабароны Арменіі. На баку Азербайджана падчас баёў загінулі сем чалавек і яшчэ дзесяць атрымалі раненні, паведамілі ў пасольстве Азербайджана ў Маскве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера