Знайсці
19.11.2021 / 21:33РусŁacБел

«Гэтым тараканаў труцяць!» Лукашэнка расказаў сваю версію падзей на мяжы

Лукашэнка ў інтэрв'ю BBC расказаў сваю версію бойкі на мяжы паміж мігрантамі і польскімі памежнікамі. Лукашэнка параўнаў дзеянні палякаў з метадамі фашыстаў.

«Падышоў польскі афіцэр і пачаў тлумачыць (дзякуй богу, мы гэта знялі, там нават голас чутны), што вось такім чынам трэба зрабіць: у пункце пропуску падаць заяву, і мы яе разгледзім і гэтак далей. Гэта значыць, ён іх фактычна накіраваў у гэты пункт пропуску. І яны ўсе зняліся і туды пайшлі», — распавёў Лукашэнка.

Далей, працягнуў Аляксандр Лукашэнка, не камяні былі, уцекачы сталі на калені перад польскімі афіцэрамі. «Разумеючы, што іх ужо прапусцяць, напэўна, або заяву возьмуць. Яны сталі на калені, папрасілі прабачэння ў іх, што нязручнасці стварылі, і пачалі прасіць іх прапусціць. Іх не прапусцілі. І вось там пачалася гэтая бойка, — распавёў палітык. — Палякі ўключылі вадамёты і пачалі іх паліваць у парушэнне ўсіх нормаў і правілаў. Што мы выявілі сёння? Вы туды ядахімікаты падмяшаць, пестыцыды і гербіцыды. Гэта тое, чым тараканаў труцяць і пустазелле знішчаюць. Вось як было».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930