Знайсці
19.11.2021 / 19:32РусŁacБел

Хрэнін: Беларусь хацела б мець «Іскандэры», але расійскія вайсковыя базы не патрэбныя

Беларусь хацела б мець у сябе ракетныя комплексы расійскай вытворчасці «Іскандэр». Пры гэтым у краіне няма патрэбы дадаткова размяшчаць тыя ці іншыя расійскія вайсковыя базы, бо ў рамках існавання рэгіянальнай групоўкі войскаў паміж хаўруснікамі выпрацаваны іншы механізм узаемадзеяння. Пра гэта міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Аль-Джазіра».

«Іскандэр» — гэта вельмі добры ракетны комплекс. Гэтая праца па даручэнні кіраўніка дзяржавы праводзілася і праводзіцца ў ваенных ведамствах. Мы бачым, што Расійская Федэрацыя практычна скончыла пераўзбраенне на гэты ракетны комплекс, і мы таксама хочам яго ў сябе мець. Хоць, можна сказаць, мы яго ўжо маем. У нас ёсць рэгіянальная групоўка войскаў, у склад якой таксама ўваходзіць гэты ракетны комплекс, які, калі будзе такая неабходнасць, прыбудзе на нашу тэрыторыю і будзе выконваць задачы», — заявіў міністр абароны.

Пра расійскія базы Хрэнін сказаў наступнае.

«А навошта яны нам тут патрэбныя? Калі ў нас ёсць Саюзная дзяржава, ёсць паняцце «рэгіянальная групоўка войскаў», у якую ўваходзяць уся армія Беларусі і частка сіл і сродкаў ад Расійскай Федэрацыі, якіх цалкам, па нашых разліках, дастаткова, — сказаў Віктар Хрэнін. — Калі будзе неабходнасць, Расія зусім побач, яны ўсе будуць у нас на тэрыторыі. Размяшчаць дадаткова авіяцыйныя, яшчэ нейкія базы… Ды яны не патрэбныя».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930