Знайсці
19.11.2021 / 15:05РусŁacБел

«Нас запрасілі гарадскія ўлады». Да мігрантаў прыкацілі фудтрак з шаўрмой, што кажуць гаспадары

У памежнай зоне, дзе знаходзяцца мігранты з Курдыстана, паціху вырастае інфраструктура. Ужо адкрыліся пункты абмену валюты, аўталаўка, а 19 лістапада прыехаў фудтрак, дзе гатуюць шаурму. Гэты фудтрак звычайна месціцца ў Гродне, на вуліцы Вялкай Троіцкай каля сінагогі. У меню шаўрма, тарцілья, хот-догі, бульба-фры і нагетсы. Таксама ёсць кава і алкаголь. «Наша Ніва» ўзяла каментарый у гаспадароў фудтрака.

«Цяпер не можам доўга гаварыць, працуем. Нас запрасілі, папрасілі дапамагчы — вось, мы дапамаглі. Хто запрасіў? Гарадскія ўлады. Пазванілі, запрасілі, мы пагадзіліся дапамагчы», — адказала жанчына па кантактным нумары фудтрака «Шаверма».

Але ж ці аформлі работнікам фудтрака пропуск у памежную зону?

«Так, усё, што трэба, у нас ёсць», — быў адказ.

На фудтраку месціцца вялікі надпіс пра продаж шаўрмы са свінінай і глінтвейну.

Але ж, кажуць гаспадары, «шаурму са свінінай не гатуем, толькі з курыцай». Таксама запэўніваюць, што кошты не паднімалі, для мігрантаў яны такія ж, як і для жыхароў Гродна.

«Алкаголь не прадаём, — кажуць. — У валюце таксама нельга разлічвацца, мы ж у Беларусі. Якая валюта?»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930