Знайсці
19.11.2021 / 13:28РусŁacБел

Пяскоў: Размоваў Лукашэнкі і Пуціна недастаткова, патрэбныя прамыя кантакты Беларусі і ЕС для вырашэння мігранцкага крызісу

Размоваў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі недастаткова для знаходжання рашэнняў па міграцыйным крызісе, патрэбныя прамыя кантакты Беларусі і ЕС. Так лічыць прэс-сакратар кіраўніка Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Гэта працэс [пошуку рашэнняў шляхоў выхаду з міграцыйнага крызісу], [рашэнні] пакуль не знойдзены», — адказаў Пяскоў на адпаведнае пытанне журналістаў, піша ТАСС.

«Крызіс на мяжы ў асноўным Беларусі і Польшчы. Уласна, сёння абодва прэзідэнты [Пуцін і Лукашэнка ў тэлефоннай размове] выказалі глыбокую заклапочанасць у сувязі з досыць агрэсіўнымі дзеяннямі польскіх праваахоўнікаў і вайскоўцаў у дачыненні да ўцекачоў, мігрантаў.

Вядома, для знаходжання рашэнняў гэтага крызісу недастаткова размоваў Лукашэнкі і Пуціна, вельмі важна працягваць прамыя кантакты паміж Лукашэнкам і прадстаўнікамі ЕС», — працягнуў прадстаўнік Крамля.

Сёння Пуцін і Лукашэнка зноў размаўлялі па тэлефоне. Сярод іншага Лукашэнка праінфармаваў расійскага кіраўніка, пра што размаўляў з Ангелай Меркель 17 лістапада. 

Учора Пуцін заявіў, што Лукашэнку трэба пачаць дыялог з беларускай апазіцыяй. 

Карбалевіч: Пуцін троліць Лукашэнку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930