Знайсці
18.11.2021 / 22:33РусŁacБел

Саакашвілі знепрытомнеў у турэмным шпіталі, ён у рэанімацыі

Экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі перавялі ў рэанімацыю пасля таго, як ён страціў прытомнасць у чацвер у турэмным шпіталі, паведамляе партал «Новости-Грузия».

«Гэта была кароткатэрміновая страта свядомасці, быў высокі ціск і былі нестабільныя глікемічныя паказчыкі. Ён ляжыць у рэанімацыі, і там дзяжурыць рэаніматолаг. Ён цалкам кантактны», — заявіла лекар.

Стан пацыента стабільны. Яна дадала, што прычыны кароткачасовай страты прытомнасці стануць вядомыя пасля правядзення шэрагу даследаванняў.

Саакашвілі, які працягвае галадоўку ўжо 49-ы дзень, раней у чацвер страціў прытомнасць падчас сустрэчы з адвакатамі і быў вынесены з пакоя для спатканняў на насілках.

Група лекараў пад эгідай амбудсмена Грузіі Ніно Ламджарыі пасля медыцынскага агляду Саакашвілі заявіла, што яго стан здароўя крытычны па многіх жыццёвых паказчыках.

Лекары рэкамендавалі шпіталізаваць яго ў шматпрофільную клініку, у якой яму могуць даць паўнавартаснае лячэнне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера