Знайсці
18.11.2021 / 17:44РусŁacБел

Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса перазатрымалі

Тэрмін затрымання Паўла скончыўся сёння а 14:00, але яго зноў павезлі ў РУУС.

Пакуль ён знаходзіцца яшчэ там, але хутка вернецца назад на Акрэсціна.

Хутчэй за ўсё, заўтра адбудзецца другое судовае пасяджэнне, але дакладнай інфармацыі пакуль няма.

Нагадаем, Белавус быў кіраўніком культавай крамы symbal.by. Праблемы ў symbal.by пачаліся ў чэрвені мінулага года, калі ўлады забаранілі працу афлайн-крамы, а таксама канфіксавалі цішоткі, сцягі і тканіну для вытворчасці.

З сакавіка на няпэўны тэрмін спыніла працу і анлайн-крама.

Краму няспынна абкладалі праверкамі, мытня не выпускала пасылкі з прадукцыяй для пакупнікоў за мяжой, а чатыры супрацоўнікі былі затрыманыя і атрымалі адміністрацыйны арышт.

Паўла Белавуса затрымалі за перасылку кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя»

Справу Паўла Белавуса адправілі на «дапрацоўку»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930