Знайсці
18.11.2021 / 16:24

Гэты прыгажун стаў птушкай года ў Нямеччыне ФОТА

«Птушкай 2022 года» ў Нямеччыне выбраны ўдод — нацыянальны сімвал Ізраіля. У фінале конкурсу ўдоды атрымалі амаль 32 працэнты галасоў.

Павялічыць

DPA

«Птушкай 2022 года» ў Нямеччыне стаў удод — невялікая яркаафарбаваная птушка з доўгай вузкай дзюбай і чубком. Пра гэта ў чацвер паведамілі арганізатары праграмы «Vogel des Jahres» пасля падвядзення вынікаў адкрытага галасавання, піша Deutsche Welle.

У фінале конкурсу ўдзельнічалі пяць кандыдатаў: удод (ням.: Wiedehopf), гарадская ластаўка (Mehlschwalbe), звычайная каменка (Steinschmätzer), палявы верабей (Feldsperling) і канаплянка (Bluthänfling) 

Удод атрымаў амаль 32 працэнты галасоў. На другім месцы аказалася гарадская ластаўка — каля 25 працэнтаў. На трэцім —канаплянка (каля 20 працэнтаў.) Палявыя вераб'і набралі больш за 16 працэнтаў, каменкі - каля 7,5 працэнта.

Удоды - пералётныя птушкі. Зіму праводзяць у Афрыцы.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31