Знайсці
18.11.2021 / 13:56РусŁacБел

Экс-кіраўнічка «Радзіславы» Вольга Гарбунова трымае галадоўку на Акрэсціна з моманту затрымання

Праваабаронцам стала вядома, што палітзняволеная актывістка Вольга Гарбунова трымае галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна з 9 лістапада.

У той дзень яе затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэксу за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе. 

Вядома, што па стане на 18 лістапада Вольга ўтрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсціна і ёй не прад’яўлена абвінавачванне. Ужо дзесяць дзён яна галадае ў знак пратэсту.

Вольга Гарбунова — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930