Знайсці
17.11.2021 / 21:39РусŁacБел

На дзяржаўным аўкцыёне прадаюць аўто Віктара Бабарыкі

На сайце прадпрыемства, якое займаецца продажам з аўкцыёну арыштаванай маёмасці, з'явіўся «Форд Фіеста» 2015 года выпуску, уладальнікам якога з'яўляецца Віктар Бабарыка. Стартавая цана лота — 17 000 рублёў (каля 7000 даляраў). 

Нагадаем, Віктар Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў зняволення, яму таксама быў прызначаны штраф у 145 тысяч рублёў. Суд таксама абавязаў спагнаць з яго суму больш як у 46 мільёнаў рублёў у кошт пагашэння «нанесенай шкоды».

Паводле дэкларацыі, якую Віктар Бабарыка падаваў у Цэнтральную выбарчую камісію ў чэрвені 2020 года, гэта адзінае аўто, зарэгістраванае на яго. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930