Знайсці
17.11.2021 / 20:43РусŁacБел

67% жыхароў Магілёўшчыны падтрымліваюць маскі ў грамадскіх месцах

Цэнтр сацыялагічных даследаванняў інфармацыйна-аналітычнай працы пры «Магілёўскіх ведамасцях» у верасні правёў апытанне, што жыхары рэгіёна думаюць пра барацьбу з кавідам. 67% падтрымліваюць ідэю насіць маскі ў грамадскіх месцах. Што да вакцынацыі, то «за» выступае менш за палову апытаных — 47%.

Сацыёлагі таксама спыталі, што думаюць жыхары Магілёўскай вобласці пра тое, што ўлады не ўводзілі лакдаун у сувязі з пандэміяй. Тут меркаванні падзяліліся на тры групы, больш за ўсіх ідэю лакдауна падтрымліваюць людзі сярэдняга ўзросту, то-бок найбольш працаздольны клас. 

Што да вакцынацыі, то 47% падтрымліваюць ідэю, пры гэтым на пытанне, ці гатовыя вы асабіста зрабіць прышчэпку, 26% адказалі, што ўжо зрабілі, 30% заявілі, што плануюць зрабіць. 34% жыхароў Магілёўшчыны не гатовыя самі вакцыянавацца, супраць прышчэпкі выступае 9% апытаных. Дадзеныя агучыла сацыёлаг Святлана Ліхачова падчас дыскусіі «Сацыяльнае развіццё рэгіёнаў ў люстэрку сацыялогіі», перадае БЕЛТА.

Нагадаем, пасля гучнай заявы Лукашэнкі пра тое, што не трэба прымушаць людзей насіць маскі ў грамадскіх месцах і не трэба прыцягваць да адказнасці парушальнікаў, па краіне сталі масава прыбіраць абвесткі пра тое, што насіць маскі абавязкова.

Тым часам медыкі ва ўсім свеце настойваюць, што маскі дапамагаюць спыніць распаўсюд інфекцыі. Масавая вакцынацыя ж лічыцца найбольш эфектыўным спосабам барацьбы з вірусам. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930