Знайсці
17.11.2021 / 15:32РусŁacБел

Справу Паўла Белавуса адправілі на «дапрацоўку»

Сёння адбыўся суд над заснавальнікам Symbal.by Паўлам Белавусам, якога затрымалі два дні таму

Як паведамляюць праваабаронцы, яго абвінавачваюць па двух артыкулах КаАП: 19.11 (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) і 19.12 (незаконны выраб і/або распаўсюджванне методык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў).

Справу Паўла адправілі ў РУУС на дапрацоўку.

Па папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі за тое, што ён перасылаў на пошце кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя», якую ўлады прызналі экстрэмісцкай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера