Знайсці
17.11.2021 / 15:44РусŁacБел

«1400, гэта з прэміяй. Дык нах** мне гэта патрэбна?» З'явіўся новы зліў размоваў сілавікоў

Аб'яднанне былых сілавікоў выпусціла новае расследаванне, у якім апублікавала злівы размоваў, я к сцвярджаецца, супрацоўнікаў дэпартамента аховы. Голас, падобны да голасу камандзіра ўзводу батальёна аддзела Дэпартамента аховы Кастрычніцкага раёна Мінска Івана Савельева спачатку пераконвае маладога хлопца ісці ў армію. А потым, у другой гутарцы, выказваецца наконт умоваў працы ў дэпартаменце.

«Значыць, глядзі, у чым адрозненне АМАПу і Дэпартамента аховы, — кажа голас, падобны да голасу Савельева, тлумачачы ўмовы кандыдату, якога хоча схіліць да працы ў Дэпартаменце аховы. — У АМАП больш плацяць грошай, адназначна. АМАП — гэта ў нас сілавы блок, хлопцы там «зачотныя» пацаны. Рэальна паважаю.

Плацяць там больш, з будаўніцтвам там палепш (гаворка пра магчымасць пабудаваць кватэру, — заўв. «НН»), але праца пагорш. Фішка ў чым. Разумееш, стаяць там на плошчы, сцяг ахоўваць, неяк… Не зусім рэспект.

У чым адрозненне нарадаў аховы, дзе нам патрэбная першая група здароўя? Гэта ў нас заробак будзе, канечне, паменш, чым у АМАПе, затое мы заўжды на вастрыні атакі. То-бок як ты разумееш, увесь Мінск абсталёўваецца трывожнымі кнопкамі, то-бок магазіны, банкі. Групы затрымання выязджаюць менавіта на сігналы трывогі.

У нас група затрымання патрулюе па маршруце. Бывае, што мы вязджаем на «сямейныя майткі», то-бок на сямейныя скандалы, дапамагаем РУУС. Але асноўная спецыфіка наша — ахова аб’ектаў. Дзесьці «амапаўцы» проста ідуць і ламаюць, ведаеш, так, ну, то-бок зубы выбіваць ідуць. А нашы заўжды прыязджаюць першыя. Крыху іншая кваліфікацыя. АМАП у мірны час больш як «патрулька» працуюць.

То-бок яны ходзяць па горадзе, патрулююць, альбо сцяг ахоўваюць. Альбо выстаўляюцца недзе, то-бок у іх графіка як такога не існуе.

Там незразумела, як ты працуеш. Сёння ты можаш усю ноч працаваць, ранкам прыйсці дадому, а ў абед цябе зноў могуць паставіць на працу. У нас у ахове такога няма. У ахове стабільны графік — «дзень-ноч, двое (сутак, — заўв. «НН») дома». У нас у аднастароннім парадку, як у АМАПе, так, «заўтра на працу і не яб*. Ці наадварот, ты сёння прыйшоў з ночы, бл***, упаў на падушку, трубку не падняў, бл***, мінус 100% прэміі.

У нас такога няма, разумееш? У нас больш чалавечна. Калі ты крымінальнае зрубіў, ну «бандоса» злавіў, то табе прэмія адразу.

Мы ж дэпартамент, мы самі грошы зарабляем. У нас ёсць грошы для таго, каб і форму закупаць, і машыны рамантаваць, і прэміі людзям плаціць, і зарплату своечасова даваць.

Мы ж не бюджэтная арганізацыя. Мы МУС, так. Але мы як камерцыйная міліцыя, лічы. Нам плацяць, мы ахоўваем».

Потым той жа голас, падобны да голасу Івана Савельева гаворыць іншае у размове са сваім калегам.

«Я не ведаю, я буду «драць кіпцюры», бл***. Прыеду ў Мінск, бл***, буду тэлефанаваць аднаму чалавеку. Кажуць, у РУУС у Мачулах (Мачулішчах, — заўв. «НН») памочніка дзяжурнага, бл***, месца свабоднае. Буду званіць, удакладняць. На раёне. Паспрабую туды, бл***, скокнуць нах**.

Я яб**, гэтую ахову, бл***. Вось нядаўна была калегія ж, бл***, кажуць, тыпу людзі сыходзяць з аховы, так. Як можна сысці з, бл***, такой вялікай сям’і, бл***? А людзі пераводзяцца, пох** куды, толькі б з аховы. Так, бл***, нічога ж лепшага не прыдумалі. Ведаеш, хто вінаваты? Камандзіры, с***, бл***. Гэта камандзіры вінаватыя. Бл***, я ўжо не магу, бл***, проста нах**. Трэба пасады камандзіраў увогуле прыбраць, нах**».

Потым голас, падобны да Савельева расказвае, што хацеў бы звярнуцца нават да варажэі, каб прыняць рашэнне працягваць кантракт ці не.

«На гражданцы ўвогуле ёсць сэнс ці няма. Няма, так тут ужо падпішу на пяцёрачку, і буду ламіцца да канца. І буду ўжо да 48 год маслаць. Толькі ў мяне зарплата ніх** ні ў рот е***.

1400 за 24 на 7. 1400 — гэта прычым з прэміяй, за якую даводзіцца адс*** ва ўсіх, каб яна ў цябе засталася. Так нах** мне гэта патрэбна?»

Нагадаем, Міністэрства ўнутраных спраў яшчэ ні разу не пракаментавала злівы тэлефонных размоваў, якія рэгулярна апублічваюць былыя сілавікі. Аналагічна, як і не было каментароў па ўзломах базаў «Пашпарт», фонда сацыяльнай абароны насельніцтва і гэтак далей.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930