Знайсці
17.11.2021 / 15:14РусŁacБел

Ад каранавіруса памёр генерал Мікалай Лапацік, які 20 гадоў таму расказаў пра «эскадроны смерці»

Учора памёр генерал Мікалай Лапацік, былы кіраўнік Галоўнага ўпраўлення крымінальнай міліцыі.

Менавіта ён напісаў рапарт пра «эскадроны смерці» ў Беларусі ў 2000-м годзе. Пасля гэтага яго адправілі ў адстаўку. 

Пра смерць генерала Лапаціка напісала ў сваім фэйсбуку Ірына Халіп.

«Учора ў вайсковым шпіталі ад каранавіруса памёр генерал Лапацік. Цяперашнія дваццацігадовыя, магчыма, і не ведаюць, што быў такі міліцэйскі генерал, колішні начальнік крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Мікалай Лапацік. Гэта дзякуючы яго рапарту дваццаць гадоў таму мы даведаліся пра расстрэльны пісталет, які выдаваўся напярэдадні выкраданняў апанентаў Лукашэнкі, і пра эскадрон смерці.

Потым Лапаціка хутка адправілі ў адстаўку, але пакінулі ў жывых. І да ўчорашняга дня ён ціха жыў за высокім плотам дачы ў поўным маўчанні.

Яшчэ адзін чалавек, які ведаў усё, сышоў.

Спачывайце з мірам генерал. І ўсё-такі дарма вы тады далі зарок маўчання. Зрэшты, цяпер гэта ўжо не мае значэння», — напісала яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930