Знайсці
17.11.2021 / 13:04РусŁacБел

Памежны камітэт: Каля мяжы знаходзіцца каля дзвюх тысяч мігрантаў

Каля дзвюх тысяч мігрантаў працягваюць знаходзіцца паблізу беларуска-польскай мяжы. Мінулую ноч яны правялі ў трох месцах: частка з іх засталася на тэрыторыі, прылеглай да пункта пропуску, частка — у стыхійным лагеры ў лесе.

Каля 1000 чалавек пераначавалі ў транспартна-лагістычным цэнтры недалёка ад мяжы. Людзей напярэдадні ўвечары аглядалі медыкі, па дапамогу звярнуліся чатыры чалавекі, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт у сваім тэлеграм-канале.

Беларускі бок забяспечыў мігрантаў гарачым харчаваннем як у лагістычным цэнтры, так і ў лагеры паблізу мяжы ў ацяпляных палатках. Раніцай 17 лістапада прынята рашэнне аб размяшчэнні часткі замежнікаў у іншых месцах, гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера