Знайсці
17.11.2021 / 12:14РусŁacБел

Зноў адключаны першы энергаблок АЭС

Сёння ў 10.33 зноў быў адключаны ад сеткі аўтаматыкай першы энергаблок БелАЭС.

Як піша БелЭнерга, праводзіцца дыягностыка і аналіз працы тэхналагічных сістэм.

БелАЭС была ўведзена ў эксплуатацыю ў лістападзе 2020 года, але некалькі разоў былі адключэнні. Так блок не працаваў з 12 ліпеня па 4 кастрычніка таксама з-за таго, што спрацавала аўтаматычная абарона генератара.

Па стане на пачатак лістапада першы энергаблок БелАЭС за год выпрацаваў 4,6 млрд кВт·ч электраэнергіі, што дазволіла замясціць каля 1,3 млрд куб. м прыроднага газу. Штодня на атамнай электрастанцыі вырабляецца 28 млн кВт·г электраэнергіі — гэта прыкладна 25% ад агульнага аб'ёму вытворчасці электрычнай энергіі ў краіне, — расказваў тады міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера