Знайсці
17.11.2021 / 11:29РусŁacБел

Жыхаркі дома ў Баранавічах другі год не могуць спакойна спаць з-за жаночага твару на сцяне 

Другі год жыхаркі дома на вуліцы Наканечнікава не могуць жыць спакойна: на сцяне будынка скрозь бетон праступіла аблічча жанчыны.

Абрысы вельмі выразныя, асабліва пасля дажджу, расказалі жыхары мясцовай раёнцы «Наш край».

Жанчыны вельмі занепакоеныя гэтай з’явай. Да іх прыязджалі і спецыялісты аб'яднання «Космапошук», якія займаюцца даследаваннем анармальных з'яў, але дапамагчы нічым не змаглі, хоць і не выключаюць палтэргейста.

Каб паўплываць на сітуацыю, жанчыны спрабуюць розныя метады:

— Молімся, ставім свечкі, асвячаем кватэры і тую самую сцяну — нічога не дапамагае. <…> Мы выразна бачым яе, прычым у поўны рост яна з'яўляецца перад намі і ў яе відавочна не добрыя намеры. Чым мы ёй не дагадзілі?

Лягу спаць - хапае за ногі, за рукі. Стукае ў сцяну, гучна плача, — кажа адна з жанчын.

Пенсіянеркі мяркуюць, што гэта несупакоеная душа жанчыны, якая памерла гвалтоўнай смерцю, і мяркуючы па ўсім, у гэтым замешаны мужчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930